Казка праз сэрца у Віцебскім Клубным Доме «Крылы надзеі»

Віцебскі Клубны Дом «Крылы надзеі» аб’ядноўвае людзей і ідэі супраць стыгмы.

Каманда Клубнага Дома сумесна са сваімі крэатыўнымі партнёрамі мастацкім аб’яднаннем “Кухня 33” прынялі ўдзел у конкурсе праектных ідэй, скіраваных на спрыянне мясцоваму і рэгіянальнаму развіццю па ўсёй Беларусі.

Конкурс ідэй “Разам да справы” – праект сумесна арганізаваны грамадскай культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!” і Школай маладых менеджараў публічнага адміністравання SYMPA напрыканцы мінулага года. Да ўдзелу ў конкурсе запрашалiся ўсе неабыякавыя, хто займаецца паляпшэннем культурніцкай і сацыяльнай прасторы ў сваім населеным пункце або рэгіёне і спрыяе паглыбленню супрацоўніцтва розных супольнасцяў.

Пасля завяршэння складанага этапу падвядзення вынікаў, пераможцамі сталі 19 праектаў, сярод якіх, пад нумарам 9,”Казка праз сэрца”.

Мэта праекта:  пераадоленне стэрэатыпаў у дачыненні да людзей з псіхічнымі захворваннямі праз папулярызацыю беларускага фальклору, шляхам мастацкага самавыяўлення.

Рэалізацыя праекта плануецца ў красавіку-мае 2017 года.

Добавить комментарий