«Галасы»

      (не)псіхіятрычны фестываль «Галасы» — гэта платформа, якая аб’ядноўвае ўсіх, хто ставіцца неабыякава да тэмы псіхічнага (не)здароўя.

спецыялісты-псіхіятры, псіхатэрапеўты, псіхолагі ды супрацоўнікі служб рэабілітацыі ў свабодным фармаце адкрытых лекцый, семінараў, размоваў на розныя тэмы распавядуць пра важныя моманты ў псіхіятрычнай сферы, а таксама адкажуць на ўсе вашыя пытанні, звязаныя з праблемамі псіхікі і пошукам іх вырашэння.
У кожны фестывальны дзень прадугледжаны арт-фармат.

фестываль адкрыюць падзеі на тэму
«Дэпрэсія. Суіцыд. Самапашкоджанні.»
(лістапад-снежань, 2019).

Уваход — вольны/donation. (усе сродкі будуць накіраваныя на развіццё цэнтра рэабілітацыі для людзей з захворваннямі псіхікі opensoul.by і на развіццё нефармальнай (па-за) псіхіятрычнай платформы «Галасы»)

РАСКЛАД ПАДЗЕЙ:

04/11/2019 (панядзелак)

Культурніцкі хаб Ок16 (вул. Кастрычніцкая, 16)
19:00-22:00
Папулярная дыскусія «(не)жыццё»:
размова пра тое, дзе шукаць шчаслівага жыцця сучаснаму чалавеку.
Спецыялісты псіхіятрычнай сферы адкажуць на вашыя пытанні.
Арт-фармат: гукаем шчасце разам з праектам «Спеўны сход».
05/11/2019 (аўторак)
Культурніцкі хаб Ок16 (вул. Кастрычніцкая, 16)
19:00-22:00
Лекцыі па тэме «Самапашкоджанні»: што рабіць, калі з сабой хочацца штосьці зрабіць, і як дапамачы тым, у каго ёсць гэтая праблема. Прэзентацыя арт-праектаў па тэме.
Арт-практыка «Дакрануцца да сябе», з мастачкай Надзеяй Саяпінай.
10/11/2019 (нядзеля)
Малая сцэна РТБД (вул. Крапоткіна, 44)
12:00-18:30
Вучымся майстэрству акцёра: працуем над унутранымі блокамі, становімся бліжэй адно да аднаго.
Успамінаем тых, хто сышоў па сваёй волі: чытанні вершаў паэтаў Ігара Канановіча і Ігара Паглазава,
спяваем песні Янкі Дзягілевай разам з Кацярынай Пытлевай,
вучымся правільна сумаваць разам з аўтарам сваіх песень, псіхіятрам і псіхатэрапеўтам Юліяй Шабанавай,
слухаем песні-лекі гурта MorkvoЦвет.

17/11/2019 (нядзеля)

Прастора Lo-Fi Social Club (вул.Кастрычніцкая, 16/3)
15:00-19:00
Тэма «Дэпрэсія» (адкрытый лекторый спецыялістаў)
Як распазнаць дэпрэсію, як дапамагчы сабе ці камусьці побач. Чым адрозніваецца дэпрэсія ў мужчын і жанчын. Пасляродавая дэпрэсія. Медыкаментозныя і немедыкаментозныя спосабы лячэння. Прафілактыка.
Адказы на вашыя пытанні па тэме.
Слухаем медытатыўныя гукі бамбукавай флейты «сякухаці» (мульціінструменталіст Андрэй Антара).
24/11/2019 (нядзеля)
Прастора Lo-Fi Social Club
(вул.Кастрычніцкая, 16/3)
15:00-19:00
Лекторый спецыялістаў па тэме «Суіцыд»:
Як зразумець, што хутка можа здарыцца непапраўнае, першыя «званочкі» суіцыду. Як размаўляць з чалавекам, які не хоча жыць. Што мы ведаем пра сувязь залежнасцяў і самагубстваў. Як дапамагчы сабе, калі раптам не захацелася жыць.
Адказы на вашыя пытанні.
Размова з аўтаркай фотапраекту «Памяці Франчэскі Вудман» Аленай Пятровай.
Музыка SHAMAN JUNGLE.
03/12/2019 (аўторак)
галерэя TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57)
19:00-22:00
Тэма «Прафілактыка дэпрэсіі. Арт-тэрапія»
Спецыялісты раскажуць пра творчасць, прыроду і жыццё.
Адказы на вашыя пытанні
Арт-фармат — уся сустрэча.Парабязны анонс і спіс спецыялістаў-удзельнікаў фестываля будзе апублікаваны 28/10/2019.
Падпісвайцеся на навіны суполкі.Афіцыйныя партнёры (не)псіхіятрычнага фестываля «Галасы»:прастора Ок16 (Кастрычніцкая, 16),

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі,

галерэя TUT.BY ,

Lo-Fi Social Club,

друкарня «Печатный кооператив «Листовка»,

арганізатары:

цэнтр рэабілітацыі для людзей з псіхічнымі захворваннямі Мінскі клубны дом «Открытая душа» opensoul.by ;

грамадская арганізацыя «Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнік

Добавить комментарий