(АНТЫ)Псіхіятрыя «галасы». (не)псіхіятрычны фестываль.

16 студзеня, у культ.цэнтры Корпус, урач-псіхіятр-нарколаг, псіхатэрапеўт Канстанцін Мінкевіч ( Szczecin, Польшча) распавядзе нам пра антыпсіхіятрычны рух, а таксама адкажа на пытанні, звязаныя з праблемамі сучаснай псіхіятрыі. Паспрабуем разам разабрацца, якія змены ў сучаснай сістэме псіхіятрычнай дапамогі патрэбныя ў наш час, і ці ёсць магчымасць пераменаў.

Антыпсіхіятрыя зарадзілася ў Еўропе і Амерыцы ў сярэдзіне мінулага стагоддзя, калі лячэнне людзей з захворваннямі псіхікі і адносіны да іх былі даволі жорсткімі. Асаблівая каштоўнасць гэтага руху ў тым, што менавіта дзякуючы яму з’явіліся законы аб правах пацыентаў і пераўтварэнне псіхіятрычных лякарняў у лепшы бок.

У межах сустрэчы запланавана дыскусія з прадстаўніком сучаснага антыпсіхіятрычнага руху. Калі ты раздзяляеш погляды сучасных антыпсіхіятраў — пішы ў кантакты ці тэлефануй на нумар +375 29 138 64 78.

Далучайцеся! Будзе цікава!
Уваход вольны/donation.

Усе сродкі, сабраныя на фестывалі «галасы», накіроўваюцца на развіццё цэнтра рэабілітацыі для людзей з захворваннямі псіхікі opensoul.by, і (па-за)псіхіятрычнай платформы «галасы».

(не)псіхіятрычны фестываль «Галасы» — гэта платформа, якая аб’ядноўвае ўсіх, хто ставіцца неабыякава да тэмы псіхічнага (не)здароўя.

спецыялісты-псіхіятры, псіхатэрапеўты, псіхолагі ды супрацоўнікі служб рэабілітацыі ў свабодным фармаце адкрытых лекцый, семінараў, размоваў на розныя тэмы распавядуць пра важныя моманты ў псіхіятрычнай сферы, а таксама адкажуць на ўсе вашыя пытанні, звязаныя з праблемамі псіхікі і пошукам іх вырашэння.

16 января в 19:00 — 16 января в 22:00

Добавить комментарий